Белорусский портал в Казахстане

Расія паставіць у 2014 годзе ў Беларусь 23 млн т нафты



Аб гэтым заявіла прэс-сакратар Міністэрства энергетыкі РФ Вольга Голант.

Расія паставіць у 2014 годзе ў Беларусь 23 млн т нафты.

Такі аб`ём прадугледжаны ўзгодненым нафтавым балансам на бягучы год. Балансам прадугледжваецца пастаўка 21 млн т нафты па трубаправодзе і 2 млн т нафты чыгуначным транспартам.

Прадстаўнік міністэрства дадала, што гэта індыкатыўны баланс, фактычна пастаўкі будуць ажыццяўляцца зыходзячы з тэхнічных магчымасцей.

18 красавіка 2014, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/49/25842
Текущая дата: 22.05.2024