Белорусский портал в Казахстане

Беларусы змогуць 90 дзён знаходзіцца на тэрыторыі Расіі без пастаноўкі на міграцыйны ўлік



У Саюзнай дзяржаве будзе павялічаны тэрмін знаходжання грамадзян Беларусі на тэрыторыі Расіі і грамадзян Расіі ў Беларусі.

Аб гэтым 11 лістапада на адкрыцці экспертна-медыйнага форуму "Пазнаючы Саюзную дзяржаву: ад Брэста да Уладзівастока" паведаміў статс-сакратар - намеснік міністра замежных спраў Расіі Рыгор Карасін.

Рыхтуецца да падпісання расійска-беларускі пратакол аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у міждзяржаўнае пагадненне аб роўных правах грамадзян на свабоду перамяшчэння, выбар месца знаходжання і жыхарства на тэрыторыі дзяржаў - удзельніц СД.

"Пратаколам прадугледжваецца ўстанавіць новы, больш доўгі тэрмін знаходжання нашых грамадзян на тэрыторыі Саюзнай дзяржавы без пастаноўкі на міграцыйны ўлік - 90 дзён. Гэта факт", - адзначыў Рыгор Карасін. На гэты момант беларусы, напрыклад, могуць знаходзіцца на тэрыторыі Расіі без пастаноўкі на ўлік 30 дзён.

Прадстаўнік МЗС Расіі праінфармаваў, што расійскім знешнепалітычным ведамствам сумесна з Федэральнай міграцыйнай службай і іншымі ведамствамі прапрацоўваюцца пытанні аб стварэнні адзінай візавай прасторы. "Усё гэта з`яўляецца значнай асновай для развіцця яшчэ аднаго звяна інтэграцыі - адзінай гуманітарна-турыстычнай прасторы як унутранай, так і з выхадам на замежнага спажыўца", - падкрэсліў Рыгор Карасін.

11 лістапада ў Маскве адкрыўся экспертна-медыйны форум "Пазнаючы Саюзную дзяржаву: ад Брэста да Уладзівастока". У ім прымаюць удзел больш як 60 беларускіх і расійскіх экспертаў і журналістаў, якія абмяркоўваюць шляхі павышэння турыстычнай прывабнасці СД.

11 лістапада, Масква
Святлана Саўко - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/49/28179
Текущая дата: 17.11.2024