Белорусский портал в Казахстане

БУТБ мае намер развіваць гандаль аграрнай прадукцыяй з Башкартастанам



Пра гэта паведамілі ў прэс-службе БУТБ.

У мэтах далейшага павелічэння аб’ёмаў біржавога гандлю з Башкартастанам Беларуская ўніверсальная таварная біржа мае намер актывізаваць работу з прадпрыемствамі аграпрамысловага комплексу рэспублікі. 

Плануецца развіваць як экспартны, так і імпартны напрамкі. У прыватнасці, беларускія ўдзельнікі біржавых таргоў гатовы пастаўляць у Башкартастан малочныя прадукты, мясныя вырабы і кармавыя дабаўкі, а ў рамках імпартных здзелак закупляць збожжавыя і зернебабовыя культуры, алейнае семя сланечніка і харчовую сыравіну.

Па выніках перагавораў у фармаце B2B, праведзеных дэлегацыяй БУТБ, зацікаўленасць у рэалізацыі сваёй прадукцыі праз біржу выказалі шэраг пастаўшчыкоў збожжа і насення, а таксама вытворцы кармоў для буйной рагатай жывёлы. Акрамя таго, аб гатоўнасці акрэдытавацца на БУТБ заявілі прадпрыемствы, якія займаюцца выпускам тавараў народнага спажывання. Ім будзе аказана садзейнічанне па размяшчэнні заявак на біржавой пляцоўцы прамысловых і спажывецкіх тавараў.

«За мінулы год сума біржавых здзелак кампаній з Башкартастана вырасла на 9%. Аснову тавараабароту з гэтым рэгіёнам Расіі склалі піламатэрыялы і мясныя субпрадукты беларускай вытворчасці. У цэлым па Прыволжскай федэральнай акрузе назіраецца станоўчая дынаміка. Па выніках 2023 года ўзаемны тавараабарот павялічыўся 7 разоў: у Беларусь пераважна пастаўляецца чорны і каляровы металапракат, а таксама запчасткі і камплектуючыя для прамысловага абсталявання, у той час як беларускія прадпрыемствы экспартуюць пілапрадукцыю, будматэрыялы, скуру “вет-блю” і вырабы з мяса», — расказалі ў прэс-службе БУТБ.

Звязда, 9 лютага 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/5/72544
Текущая дата: 17.11.2024