Белорусский портал в Казахстане

Лукашэнка: сваё шчасце Беларусь і Расія павінны ствараць самі



Аляксандр Лукашэнка з рабочым візітам у Расіі. Беларускі борт нумар адзін прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Казані.

Каля трапа самалёта Прэзідэнта сустрэлі кіраўнік Татарстана, першы намеснік прэм`ер-міністра і іншыя афіцыйныя асобы. Адразу па прыездзе адбыліся перамовы з кіраўніком гэтага расійскага рэгіёна, падчас якіх Рустам Мініханаў уручыў беларускаму лідару ордэн «Дуслык». Гэта другая па значнасці дзяржаўная ўзнагарода Татарстана. Яе атрымліваюць за асаблівыя заслугі ва ўмацаванні міжнароднага аўтарытэту рэспублікі, уклад у развіццё эканамічных, гандлёвых і сацыяльных сувязей, а таксама прамысловага патэнцыялу.

Татарстан і далей можа разлічваць на падтрымку Беларусі, што вынікае з запісу, пакiнутага Аляксандрам Лукашэнка ў Кнізе ганаровых гасцей. Ужо ў ходзе перагавораў Прэзідэнт падкрэсліў, што сваё шчасце Беларусь і Расія павінны ствараць самі. Добра, што абставіны падштурхнулі нас раптам да аднаго, адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь: "Мы перестали спорить на ровном месте. Мы поняли, что друзей у нас, в общем-то, немного (а может быть, настоящих и вообще нет) и что нам надо своё счастье создавать самим. Мы и начали это делать. Получается не без труда – надо время. Мы это сделаем. Татарстан нам близок тем, что это территория России самая развитая, я считаю. Когда вы говорите, что достигли три с лишним – под 4 % ВВП в регионе – это дорогого стоит. Потому что удельный вес промышленности очень высокий, а это большая конкуренция. Те ушли – китайские производители и другие заходят. Все на этот рынок заходят. И надо конкурировать: и вам, и нам. Поэтому мы знаем чего даётся этот рост.

Но мы хотим с вами сотрудничать, потому что это высокий уровень развития. Потому что есть с кем разговаривать, люди понимают, управляемость очень высокая, хозяйский подход. Очень похожая система управления, мы и дальше намерены с вами сотрудничать и можем очень многое сделать. Гарантия, если мы договоримся, что проблем с нашей стороны не будет."


Рустам Мініханаў, кіраўнік Рэспублікі Татарстан (Расія): "Результаты налицо. Всегда в самое сложное время. Помните, я к вам приехал…
– Я помню, я когда к вам приезжал.
– Засуха, картошки не было. И много-много слов благодарности, очень плотно работаем с вашими предприятиями. Полное понимание. И то, что авиационные рейсы между нами, и что по многим программам дальше будем развиваться."

Аляксандр Лукашэнка наведае цырымонію адкрыцця міжнароднага высокатэхналагічнага турніру «Гульні будучыні». На гэтае мерапрыемства Уладзімір Пуцін запрасіў беларускага лідара ў снежні мінулага года - падчас нефармальнай сустрэчы лідараў СНД.

«Гульні будучыні» – гэта сапраўднае спартыўнае шоу. Яно ўключае спаборніцтвы ў класічных відах спорту і іх лічбавых аналагах. У турніры прымуць удзел больш за 2 тысячы спартсменаў са 107 краін.

Беларусы выступяць у некалькіх дысцыплінах: баскетбол і футбол, а таксама ў бітве робатаў, гонцы дронаў і віртуальнай велагонцы.

Тэлеканал СТБ, 21 лютага 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/5/72779
Текущая дата: 17.11.2024