Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Расія плануюць удасканальваць узаемадзеянне ў сферы выкарыстання міграцыйнай карты адзінага ўзору



Пра гэта паведаміла ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі.

17 мая ў Мінску будзе падпісаны пратакол аб унясенні змяненняў у міжведамасны пратакол па рэалізацыі беларуска-расійскага міжурадавага дагавора аб выкарыстанні міграцыйнай карты адзінага ўзору.

Плануецца, што дакумент будзе падпісаны пасля сустрэчы намесніка міністра ўнутраных спраў Беларусі Мікалая Мельчанкі з намеснікам дырэктара Федэральнай міграцыйнай службы РФ Анатолем Кузняцовым.

Падпісаннем дакумента юрыдычна замацоўваецца эксперымент па афармленні і выдачы міграцыйных карт у кабіне пашпартнага кантролю з выкарыстаннем друкаваных прылад (г.зн. запаўненне кампетэнтнымі органамі Расіі міграцыйных карт электронным спосабам), які праводзіцца з 2008 года ў міжнародным аэрапорце Расіі Унукава.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 15 мая 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/50/14210
Текущая дата: 27.04.2024