Белорусский портал в Казахстане

У «Доме Масквы» адсвяткуюць Дзень яднання народаў Расіі і Беларусі



У «Доме Масквы» ў Мінску 4 красавіка адбудзецца ўрачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня яднання народаў Расіі і Беларусі.

У праграме запланаваны выстава гістарычных дакументаў з Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, выступленне ганаровых гасцей, дэманстрацыя дакументальнага фільма «Кірыла Мазураў. Непакорлівы беларус».

На мерапрыемства запрошаны прадстаўнікі Пасольства Расіі ў Беларусі, кіраўніцтва Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Савета міністраў, МЗС, Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы, а таксама грамадскіх арганізацый.

Звязда, 1 красавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/50/25589
Текущая дата: 19.05.2024