Белорусский портал в Казахстане

Сумесны радыяцыйны маніторынг навакольнага асяроддзя будуць праводзіць гідраметэаралагічныя службы Беларусі і Расіі



Аб гэтым паведаміла 20 жніўня першы намеснік начальніка Рэспубліканскага гідраметэаралагічнага цэнтра Беларусі Марыя Гермянчук.

"Работа будзе арганізавана ў адпаведнасці з праграмай развіцця сістэмы гідраметэаралагічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы. На гэты час дакумент узгоднены зацікаўленымі міністэрствамі Беларусі і Расіі і вынесены на разгляд Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы", - сказала Марыя Гермянчук.

Паводле слоў спецыяліста, значная частка работы ўдзельнікаў праграмы будзе прысвечана радыяцыйнаму маніторынгу навакольнага асяроддзя. "Адной з важнейшых задач гідраметэаслужбы Беларусі з`яўляецца правядзенне радыяцыйнага маніторынгу ў зоне будаўніцтва Беларускай АЭС. Такога вопыту ў нас пакуль недастаткова, але ён ёсць у расійскіх калег", - адзначыла спецыяліст. Паводле яе слоў, плануецца ўдзел у маніторынгу БелАЭС сумежных краін - Літвы, Латвіі, Польшчы. "Радыяцыйны маніторынг у гэтым рэгіёне становіцца надзвычай важным для забеспячэння стабільнасці ў ім", - падкрэсліла Марыя Гермянчук.

У час рэалізацыі праграмы развіцця сістэмы гідраметэаралагічнай бяспекі Саюзнай дзяржавы плануецца больш актыўнае ўключэнне ў работу новых тэхналогій, выкарыстанне спадарожнікавай інфармацыі.

На гэты час у Саюзнай дзяржаве рэалізаваны ўжо чатыры праграмы развіцця сістэмы гідраметэаралагічнай бяспекі, якія былі накіраваны на ўзмацненне супрацоўніцтва паміж гідраметэаралагічнымі службамі Беларусі і Расіі.

20 жніўня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/50/27246
Текущая дата: 17.11.2024