Белорусский портал в Казахстане

Рэзкага павышэння цэн на расійскі газ для Беларусі не будзе



Аб гэтым паведаміў першы намеснік прэм’ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка.

Першы віцэ-прэм’ер не выключыў, што цэны на газ будуць нават крыху ніжэйшыя. Ён нагадаў, што ў гэтым годзе заканчваецца трохгадовы кантракт па пастаўках расійскага газу ў Беларусь. Кантракт на наступныя тры гады практычна ўжо адпрацаваны. «Там нейкіх рэвалюцый не будзе, — падкрэсліў Уладзімір Сямашка. — Лічу, што рэзкага павышэння цэн на газ не будзе. Мы прагназуем, што яны будуць крыху зніжацца».

Адказваючы на пытанне аб тым, ці будзе павялічаны транзіт расійскага газу, Уладзімір Сямашка адзначыў, што па гэтым годзе ён крыху павялічыўся. Напрыклад, «Ямал-Еўропа» загружаны поўнасцю. Яшчэ ёсць патэнцыял у газатранспартнай сістэмы, якая раней належала «Белтрансгазу». «8-9 млрд куб.м яшчэ можна дабавіць. Думаю, што расіяне абавязкова скарыстаюцца магчымасцю, каб нарасціць транзіт газу», — сказаў першы віцэ-прэм’ер.

Звязда, 2 лістапада 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/51/27983
Текущая дата: 25.12.2024