Кіраўнік Мінэнерга РФ пацвердзіў гатоўнасць расійскага боку паставіць у наступным годзе 23 млн. тон нафты з умовай сустрэчных паставак з Беларусі 3,3 млн. тон нафтапрадуктаў.
У чацвёртым квартале 2014 года Расія паставіць у Беларусь 5,85 млн. тон нафты. Як паведаміла прэс-служба Міністэрства энергетыкі, дамоўленасць аб гэтым была дасягнута 7 жніўня ў Мінску на сустрэчы міністра энергетыкі РФ Аляксандра Новака з прэм`ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясніковічам.
Таксама бакі дамовіліся да 15 верасня гэтага года вызначыць баланс на 2015 год.
Як паведамлялася раней, у студзені—маі 2014 года з Расіі ў Беларусь імпартавана 9,221 млн. тон нафты (на 0,7% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года) пры сярэдняй цане 391 долар за тону (на 3,3% больш).
Акрамя таго, Новак і Мясніковіч абмеркавалі магчымасць павелічэння аб`ёму транзіту расійскай нафты па тэрыторыі Беларусі.
Падчас сустрэчы беларускі бок прапанаваў прааналізаваць наступствы для краіны ажыццяўлення ў Расіі "падатковага манеўра". Аляксандр Новак падкрэсліў, што ва ўмовах "манеўра" маржа перапрацоўкі на беларускіх НПЗ застанецца станоўчай, і адзначыў магчымасць стварэння рабочай групы з экспертаў Мінэнерга і Мінфіна, што дазволіць правесці комплексны аналіз уплыву рэформы на беларускую нафтаперапрацоўчую галіну.
Як паведамлялі СМІ, у Расіі плануецца ажыццявіць змяненні, якія прадугледжваюць рэзкае зніжэнне пошлін на экспарт нафты, а таксама акцызаў і кампенсуючы рост падатку на здабычу карысных выкапняў, названыя "падатковым манеўрам".
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 8 жніўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/52/27063
Текущая дата: 25.12.2024