Гэта адзначыў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прымаючы з дакладам прэм`ер-міністра Міхаіла Мясніковіча.
Беларусь у пытанні транзіту тавараў з Захаду на расійскую тэрыторыю прытрымліваецца дамоўленасцей з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.
На сустрэчы абмяркоўвалася пытанне транзіту з іншых краін праз Беларусь тавараў на расійскую тэрыторыю. Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, Беларусь прытрымліваецца ў гэтым пытанні дамоўленасцей, дасягнутых у час праведзенай нядаўна тэлефоннай размовы з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным. У прыватнасці, Уладзімір Пуцін праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку аб эканамічных мерах, прынятых Расіяй адносна шэрага катэгорый прадукцыі, імпартуемай з краін, якія ўвялі санкцыі ў адносінах да расійскіх арганізацый і грамадзян.
"З Прэзідэнтам Расіі мы вялі размову аб абароне, як ён сказаў, расійскага рынку, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Гэта значыць, мы павінны выканаць свае абавязацельствы па абароне саюзнага рынку (у нас адзіная мытня ў мытнай прасторы) у частцы транзіту грузаў з Захаду праз Беларусь на расійскую тэрыторыю. Калі Расія закрыла свой рынак для пэўных тавараў, то мы гэтыя тавары транзітам праз Беларусь у Расію прапускаць не павінны".
Аляксандр Лукашэнка сказаў, што даў адпаведныя распараджэнні мытным органам. Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што беларускі бок дзейнічае разумна, у нармальным ключы.
11 жніўня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/52/27095
Текущая дата: 25.12.2024