Белорусский портал в Казахстане

У справе Баўмгертнера будзе прыменена схема спагнання ўпушчанай выгады



Пра гэта паведаміў журналістам 7 лютага ў Мінску генеральны пракурор Аляксандр Канюк.

Следства ўстанаўлівае беларускіх грамадзян, вінаватых у прычыненні ўрону Беларусі разам з Уладзіславам Баўмгертнерам і іншымі топ-менеджарамі беларуска-расійскага ЗАТ "Беларуская калійная кампанія" (БКК).

Паводле яго слоў, крымінальная справа расследуецца "ў вельмі актыўным супрацоўніцтве" з расійскімі калегамі. На пытанне, ці могуць найбліжэйшым часам у крымінальнай справе з`явіцца новыя фігуранты з ліку беларускіх грамадзян, Канюк не адказаў.

Генпракурор таксама паведаміў, што прапрацоўваецца пытанне аб змене судовай практыкі ў частцы спагнання ўрону. Размова ідзе, у прыватнасці, аб упушчанай выгадзе. Упушчаная выгада, паводле слоў Канюка, будзе спаганяцца ў межах грамадзянскай вытворчасці незалежна ад таго, быў чалавек прыцягнуты да крымінальнай адказнасці ці не. Такая схема будзе прыменена і ў справе Баўмгертнера.

БелаПАН
Мінск, 7 лютага 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/53/24961
Текущая дата: 17.11.2024