Белорусский портал в Казахстане

85-годдзе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Дзень беларускай навукі



Беларусь з`яўляецца адным з лідараў на постсавецкай прасторы дзякуючы развіццю навукі і высокатэхналагічных галін прамысловасці.

Аб гэтым 23 студзеня заявіў віцэ-прэзідэнт Расійскай акадэміі навук, акадэмік, рэктар Санкт-Пецярбургскага Акадэмічнага ўніверсітэта лаўрэат Нобелеўскай прэміі Жарэс Алфёраў на пленарным пасяджэнні міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай 85-годдзю Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Дню беларускай навукі.

Жарэс Алфёраў адзначыў, што заўсёды высока ацэньваў беларускую навуку і сам сябе лічыць яе часткай. Акадэмік падкрэсліў, што Беларусь у цэлым і яе навука ў прыватнасці з годнасцю спраўляюцца з тымі незвычайна цяжкімі рэаліямі, якія склаліся ў свеце пасля развалу Савецкага Саюза.

З`яўляючыся рэктарам Акадэмічнага ўніверсітэта, галоўнай задачай якога з`яўляецца падрыхтоўка кадраў для найбольш новых і прарыўных напрамкаў развіцця навукі, Жарэс Алфёраў пацвердзіў сваё жаданне ўдзельнічаць у стварэнні такой навучальнай установы ў Беларусі. "Ніколі не трэба супрацьпастаўляць традыцыйную ўніверсітэцкую адукацыю і акадэмічны ўніверсітэт, паколькі ў іх розныя мэты. Стварэнне такога ўніверсітэта дало б магчымасць і ў Беларусі сканцэнтраваць намаганні на падрыхтоўцы вучоных да работы ў прарыўных напрамках, дзе беларусы могуць сказаць сваё важкае слова", - адзначыў віцэ-прэзідэнт РАН.

Паводле яго ацэнкі, такім прарыўным напрамкам сёння з`яўляецца аб`яднанне біялогіі, медыцыны, тэхналогій дыягностыкі і інфармацыйных тэхналогій. "Мы гэта робім у сябе ва ўніверсітэце. І беларусы гэта могуць і павінны рабіць вельмі паспяхова. І мы будзем узаемадзейнічаць. Прымяненне беларускіх фізічных даследаванняў у сферы біялогіі тоіць у сабе вельмі вялікі патэнцыял", - падкрэсліў Жарэс Алфёраў. Ён таксама адзначыў, што ў Беларусі паспяхова развіваецца напрамак квантавай оптыкі, ёсць цудоўныя напрацоўкі ў іншых сферах навуковых даследаванняў. "Мы маглі б павучыцца ў вас і самі нечаму навучыць", - рэзюмаваў акадэмік.

БЕЛТА, 23 студзеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/55/24772
Текущая дата: 24.12.2024