Белорусский портал в Казахстане

Авіякампанія «Расія» адкрывае рэйсы з Пецярбурга ў Мінск



Па дадзеным маршруце плануецца эксплуатаваць самалёты Ан-148. Квіткі ўжо ў продажы.

Авіякампанія «Расія», якая ўваходзіць у групу кампаній «Аэрафлот», прыступіць да выканання рэйсаў па маршруце Санкт-Пецярбург — Мінск — Санкт-Пецярбург. Палёты пачнуцца з 16 ліпеня, будуць арганізаваны штодзённыя рэйсы. Час вылету па раскладзе з Санкт-Пецярбурга — 08.50, прыбыццё ў Мінск — у 09.45. Зваротны рэйс будзе адпраўляцца з аэрапорта Мінск-2 у 10.35 і прыбываць у Пулкава ў 13.15.

Звязда, 21 лютага 2014



Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/55/25122
Текущая дата: 24.12.2024