Белорусский портал в Казахстане

Расія выдзеліць Беларусі дадаткова 2 млрд. долараў



Пра гэта заявіў 25 снежня ў Маскве па выніках пасяджэння Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

Урад Расіі выдзеліць Беларусі ў 2014 годзе дадатковыя пазыковыя сродкі да 2 млрд. долараў.

"Хачу вас праінфармаваць аб тым, што падчас сённяшняй сустрэчы ўрад РФ прыняў рашэнне аказаць садзейнічанне нашым калегам у сувязі з тым, што адбываецца на сусветных рынках, і выдзеліць Рэспубліцы Беларусь дадатковыя пазыковыя сродкі ў 2014 годзе ў аб`ёме да 2 мільярдаў долараў", — сказаў Пуцін журналістам, перадае РИА Новости.

БелаПАН
Мінск, 25 снежня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/56/24506
Текущая дата: 24.12.2024