Белорусский портал в Казахстане

Для ўдзелу ў акцыі «Цягнік памяці» адбіраюць вучняў па ўсёй Беларусі



Экскурс у гісторыю Вялікай Айчыннай вайны ў беларуска-расійскай акцыі.

Галоўныя патрабаванні да вучняў – высокая паспяховасць і актыўная грамадская дзейнасць. Удзельнічаюць у акцыі толькі дзесяцікласнікі. Іх колькасць застанецца нязменнай – дзвесце чалавек.    

Адбор сур’ёзны і праходзіць у чатыры этапы. Трэба напісаць эсэ «Пра тую вясну», стварыць матывацыйную відэа-паштоўку. Пераможцы адправяцца ва ўнікальнае падарожжа па Беларусі і Расіі, наведаюць месцы воінскай славы. 

Акцыя сёлета прысвечана і 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Праект не толькі для юных беларусаў і расіян. Летась прымалі ўдзел прадстаўнікі Кыргызстана і Арменіі, сёлета чакаецца моладзь з Азербайджана, Казахстана і Узбекістана.

Тэлеканал АНТ, 21 лютага 2024


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/6/72773
Текущая дата: 23.12.2024