Белорусский портал в Казахстане

Вопыт саюзнага будаўніцтва паўнацэнна выкарыстоўваецца ў еўразійскай інтэграцыі



Аб гэтым заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір Андрэйчанка на закрыцці другой сесіі пятага склікання.

"Вопыт саюзнага будаўніцтва паўнацэнна выкарыстоўваецца ў еўразійскім інтэграцыйным працэсе", - адзначыў Уладзімір Андрэйчанка, і нагадаў, што не так даўно ў Мінску адбыўся круглы стол, прысвечаны еўразійскай эканамічнай інтэграцыі. У тым ліку ў ім прынялі ўдзел расійскія парламентарыі, якія затым правялі разам з беларускімі калегамі 44-ю сесію Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.

На думку, Уладзіміра Андрэйчанкі, сесія стала значнай палітычнай падзеяй.

Ён дадаў, што ў ходзе другой сесіі Палаты прадстаўнікоў пятага склікання беларускі бок быў традыцыйна актыўным і на пляцоўках міжпарламенцкіх арганізацый краін СНД, АДКБ і ЕўрАзЭС.

28 чэрвеня 2013, Мінск
БЕЛТА


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/61/21918
Текущая дата: 24.12.2024