Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правядзе 11 сакавіка сустрэчу з губернатарам Омскай вобласці Расійскай Федэрацыі Віктарам Назаравым



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

Візіт у Беларусь дэлегацыі Омскай вобласці на чале з губернатарам праходзіць 10-13 сакавіка. Акрамя сустрэчы з Прэзідэнтам праграма візіту ўключае перагаворы ва ўрадзе, наведванне буйных беларускіх прадпрыемстваў, сустрэчы з дзелавымі коламі, кіраўнікамі беларускіх рэгіёнаў. Таксама адбудуцца асобныя сустрэчы і перагаворы членаў афіцыйнай бізнес-дэлегацыі Омскай вобласці ў рэспубліканскіх органах дзяржкіравання па розных напрамках супрацоўніцтва, якія маюць узаемны інтарэс.

У 2012 годзе тавараабарот паміж Беларуссю і Омскай вобласцю склаў $227 млн. і ў параўнанні з 2011 годам павялічыўся на 34,6 працэнта.

11 сакавіка 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/62/19787
Текущая дата: 17.11.2024