Аб гэтым 15 сакавіка на пасяджэнні Вышэйшага дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ў Санкт-Пецярбургу заявіў старшыня ВДС, Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
"Дынамічнае развіццё саюзнага будаўніцтва пацвярджае нязменнасць нашага курсу на паглыбленне інтэграцыі. Гэта ўсвядомлены выбар, якому няма альтэрнатывы ва ўмовах глабальнай сусветнай эканомікі", - заявіў кіраўнік беларускай дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з дня апошняга пасяджэння ВДС прайшло ўжо больш як год, і гэты перыяд быў напоўнены напружанай работай на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, а таксама парламентаў, у цесным кантакце працавалі ўрады, істотна актывізаваўся рэгіянальны кантэкст узаемаадносін.
Прэзідэнт Беларусі, у прыватнасці, упамянуў аб выніках двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва за апошнія два гады: "За гэты перыяд наш тавараабарот прыбавіў амаль $16 млрд. і наблізіўся да агульнага аб`ёму $45 млрд. (па выніках 2012 года. - Заўвага БЕЛТА)". "Наўрад ці такія вынікі былі б магчымы без выкарыстання рэсурсу інтэграцыйнага ўзаемадзеяння", - падкрэсліў беларускі лідар.
Разам з тым Аляксандр Лукашэнка лічыць, што сучасная сітуацыя ў свеце яшчэ больш настойліва дыктуе неабходнасць дакладна бачыць прыярытэты далейшай эвалюцыі саюзнага праекта. "Нам трэба не распыляць сілы і сродкі, а мэтанакіравана канцэтраваць іх на найбольш важных для нас, беларусаў і расіян, напрамках. Гэта дасць магчымасць павысіць эфектыўнасць работы Саюзнай дзяржавы ў новых умовах, аптымізаваць расходы саюзнага бюджэту на карысць падтрымкі праграм, аддача ад якіх дасць максімальна запатрабаваны вынік", - упэўнены Прэзідэнт Беларусі. Ён таксама адзначыў, што гэта пытанне прадугледжваецца абмеркаваць на пасяджэнні ВДС.
Прэзідэнт Беларусі назваў сімвалічным той факт, што цяперашняе пасяджэнне ВДС праходзіць у Санкт-Пецярбургу. Гэта яшчэ і своеасаблівая сталіца міжпарламенцкага супрацоўніцтва на прасторы СНД, таму што тут працуюць міжпарламенцкія структуры СНД, ЕўрАзЭС і АДКБ. "Для нашай краіны Санкт-Пецярбург - не толькі надзейны і перспектыўны партнёр, але і блізкі сэрцу кожнага беларуса горад. Тут жылі і працавалі многія нашы вядомыя суайчыннікі", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.
"Упэўнены, што канструктыўнае абмеркаванне тэм сённяшняга парадку дня дасць магчымасць нам выйсці на ўзгодненыя рашэнні. Гэта ўмацуе базіс беларуска-расійскага партнёрства, якое, як вядома, па сваёй сутнасці стала лакаматывам інтэграцыйных працэсаў на ўсёй постсавецкай прасторы", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.
15 сакавіка 2013, Санкт-Пецярбург
Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/62/19903
Текущая дата: 17.11.2024