Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Расія могуць завяршыць узгадненне нафтавага балансу 2013 года да 15 чэрвеня



Аб гэтым паведаміў міністр энергетыкі Расіі Аляксандр Новак.

"Цяпер у нас наступны дэдлайн, калі мы павінны будзем разглядаць трэці квартал, — гэта да 15 чэрвеня. Адпаведна, я спадзяюся, што да гэтага часу мы выйдзем і на лічбы па году ў цэлым", — цытуе Новака расійскае інфармацыйнае агенцтва РІА Новости.

Нагадаем, умовы пастаўкі нафты і нафтапрадуктаў у другім квартале былі ўзгодненыя на перамовах першага віцэ-прэм`ера Беларусі Уладзіміра Сямашкі і віцэ-прэм`ера РФ Аркадзя Дварковіча ў Маскве 11—12 сакавіка. Як паведаміла журналістам прэс-сакратар Дварковіча Алія Самігуліна, Расія паставіць у Беларусь 5,75 млн. тон нафты — столькі ж, колькі і ў першым квартале.

Усяго Беларусь разлічвае імпартаваць сёлета з Расіі  23 млн. тон нафты.

Ганна Афоніна, БелаПАН
Мінск, 15 красавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/62/20734
Текущая дата: 23.12.2024