Такое меркаванне выказаў дзяржсакратар Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі Рыгор Рапота, адкрываючы 10 снежня ў Мінску Форум еўрапейскіх і азіяцкіх медыя.
Асноўная мэта любой інтэграцыі — каб грамадзяне дзяржаў, якія ўваходзяць у тую ці іншую інтэграцыйную сістэму, не адчувалі сябе іншаземцамі ў іншай краіне.
На думку Рапоты, у вырашэнні гэтай задачы Саюзная дзяржава прасунулася далей за іншыя інтэграцыйныя аб`яднанні. Сведчанне гэтаму — адсутнасць мяжы, мытнага кантролю, прывядзенне ў адпаведнасць многіх пазіцый заканадаўства, якія дазваляюць грамадзянам свабодна перамяшчацца па Саюзнай дзяржаве, выбіраць месца жыхарства, працу, атрымліваць медыцынскае забеспячэнне і адукацыю. Так, адзначыў Рапота, у расійскіх ВНУ вышэйшую адукацыю атрымліваюць каля 20 тысяч беларусаў, каля 2 тысяч расіян вучацца ў Беларусі. "Гэта адно з важных дасягненняў, якія ствараюць для жыхароў абедзвюх дзяржаў дадатковы камфорт", — лічыць дзяржсакратар.
Паводле яго слоў, яшчэ ў часы Савецкага Саюза Беларусь была вытворчай базай краіны, у той час як Расія з`яўлялася сыравіннай. "Існуе аб`ектыўная зацікаўленасць беларускай прамысловасці ва ўзаемадзеянні з расіянамі, а ў расіян — з беларусамі. Мы яе рэалізуем праз сумесныя праграмы, іх цяпер 13, і яны нацэлены на стварэнне інавацыйнага прадукту і новых тэхналогій", — сказаў Рапота.
Што да складанасцяў, то, як адзначыў саюзны чыноўнік, "з усяго багацця праблем інтэграцыйнага працэсу існуе асноўная — як спалучаць інтэграцыйны працэс і суверэнітэт". "Аднаўленне СССР — такая мэта недасягальная, ды і ставіць яе не трэба. У рамках СССР не было суверэнных дзяржаў. Цяпер мы маем справу з устаялымі суверэнітэтамі: з 90-х гадоў дзяржавы паспелі адчуць перавагі суверэнітэтаў. Але каб аб`яднацца, трэба нейкія паўнамоцтвы аддаць на саюзны ўзровень", — перакананы Рыгор Рапота.
БелаПАН, 10 снежня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/64/18291
Текущая дата: 17.11.2024