Дзяржаўная дума Расіі 23 лістапада ратыфікавала міжурадавае пагадненне з Беларуссю аб супрацоўніцтве ў галіне касмічных даследаванняў у мірных мэтах.
Пагадненне было падпісана 15 сакавіка 2011 года ў Мінску. Яно носіць рамачны характар і вызначае неабходныя прынцыпы, нормы і ўмовы для развіцця двухбаковых адносін у касмічнай галіне, у тым ліку па пытаннях размеркавання і аховы правоў інтэлектуальнай уласнасці, экспартнага кантролю, абароны маёмасці, аховы тэхналогій, мытнага афармлення тавараў касмічнага прызначэння.
Як паведаміў першы намеснік старшыні думскага камітэта па справах СНД Дзмітрый Саблін, у пагадненні прапрацаваныя пытанні прававой і фізічнай абароны падахоўных вырабаў і тэхналогій, аховы тэхналогій у выпадку затрымкі, адмены запуску або няўдалага запуску, а таксама метады і сістэмы тэхнічнага кантролю і рэгістрацыі, у тым ліку маркіроўкі падахоўных вырабаў і тэхналогій.
Агавораныя таксама ўмовы мытнага кантролю і мытнага афармлення экспартуемай прадукцыі і дзеяння бакоў у выпадку прычынення ўрону падахоўным вырабам і тэхналогіям, у тым ліку кампенсацыя расходаў на вытворчасць, перавозку і страхавыя выдаткі ў выпадку такога ўрону.
"Асноўны кірунак супрацоўніцтва ў рамках пагаднення — стварэнне беларускай касмічнай сістэмы дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, якая ў сваім складзе будзе мець новыя касмічныя апараты і Цэнтр прыёму касмічнай інфармацыі ў Мінску. Цяпер да яго прыцягнута 29 беларускіх арганізацый, якія валодаюць неабходным навукова-тэхнічным патэнцыялам у галіне стварэння оптыка-электронных сродкаў, распрацоўкі праграмнага забеспячэння і электронна-вылічальнай тэхнікі, сродкаў апрацоўкі і адлюстравання інфармацыі", — паведаміў Саблін.
Акрамя таго, прадугледжваюцца сумесныя работы ў галіне спадарожнікавых навігацыйных сістэм, касмічнай медыцыны і біялогіі і па некаторых іншых кірунках.
Рэалізацыя пагаднення не патрабуе дадатковых расходаў з бюджэту РФ, паведаміў кіраўнік Раскосмасу Уладзімір Папоўкін. Паводле яго слоў, у рамках супрацоўніцтва задзейнічана 78 прадпрыемстваў (49 расійскіх і 29 беларускіх), якія валодаюць навукова-тэхнічным патэнцыялам па стварэнні касмічнай тэхнікі.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 23 лістапада 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/66/17847
Текущая дата: 23.12.2024