Для абмеркавання гэтай тэмы ў Мінск 17 ліпеня прыбудзе першы віцэ-прэм`ер РФ Ігар Шувалаў, які правядзе перамовы з віцэ-прэм`ерам Беларусі Сяргеем Румасам.
"Пытанне аб экспарце Беларуссю растваральнікаў у трэція краіны плануецца абмеркаваць 17 ліпеня напярэдадні пасяджэння Савета міністраў Саюзнай дзяржавы падчас сустрэчы першага віцэ-прэм`ера Расійскай Федэрацыі Ігара Шувалава і віцэ-прэм`ера Беларусі Сяргея Румаса сярод іншых пытанняў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва", — паведамляе РІА Новости са спасылкай на крыніцу ў органах дзяржкіравання Беларусі.
У адпаведнасці з пагадненнем аб супрацоўніцтве ў межах Адзінай эканамічнай прасторы, якое ў снежні 2010 года падпісалі Беларусь, Казахстан і Расія, Беларусь атрымлівае расійскую нафту і нафтапрадукты бяспошлінна, але пры гэтым абавязана пералічваць у расійскі бюджэт 100% экспартных пошлін на нафтапрадукты з расійскай сыравіны, што пастаўляюцца за межы Мытнага саюза.
У пералік нафтапрадуктаў, пры экспарце якіх выплачваецца вывазная пошліна, не ўнесены разбавіцелі і растваральнікі. У студзені—красавіку 2012 года іх экспарт Беларуссю рэзка павялічыўся і дасягнуў 1,7 мільярда долараў ЗША.
6 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску пасол РФ у Беларусі Аляксандр Сурыкаў заявіў: расійскі бок звярнуў увагу на тое, што імпарт расійскіх нафтапрадуктаў Беларуссю апошнімі гадамі значна вырас, у тым ліку ў 2012 годзе — у чатыры разы. "Мы разумеем, што Беларусь імпартуе больш, чым трэба для ўнутранага спажывання. Заўважылі, што ў справаздачнасці Мытнага саюза з`явіліся растваральнікі і разбавіцелі, якія не абкладаюцца пошлінамі. Летась іх было 2 мільёны тон", — сказаў пасол.
15 чэрвеня прэм`ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў даручыў профільным ведамствам прааналізаваць сітуацыю з экспартам нафтапрадуктаў з Беларусі.
28 чэрвеня намеснік міністра фінансаў РФ Сяргей Шаталаў заявіў: "Мы сутыкнуліся з тым, што ў некалькі разоў з Беларусі вырас экспарт арганічных растваральнікаў на знешні рынак. Мы непакоімся, што гэты тавар — прыкрыццё. Не выключана, што пад выглядам растваральнікаў экспартуюцца нафтапрадукты".
Шаталаў падкрэсліў, што расійскі бок разбіраецца з гэтай інфармацыяй і спрабуе прыняць адпаведныя меры. "Будзем дамаўляцца з беларускімі калегамі", — сказаў ён. Паводле слоў намесніка міністра, расійскі бюджэт губляе сур`ёзныя даходы, бо пры пастаўках нафты і нафтапрадуктаў унутры Мытнага саюза не збіраюцца экспартныя пошліны. "Размова ідзе пра многія мільярды долараў", — падкрэсліў ён.
Аднак беларускі ўрад не бачыць праблем у цікавасці Расіі да росту экспарту з Беларусі растваральнікаў і разбавіцеляў, заявіў 28 чэрвеня журналістам віцэ-прэм`ер Румас. "У межах Мытнага саюза яны (расійскі ўрад. — БелаПАН.) бачаць, што па некаторых пазіцыях у нас вырас экспарт, і яны гэтае пытанне вывучаюць. Мы таксама вывучаем, чым яны займаюцца. Не бачу тут ніякіх праблем", — сказаў віцэ-прэм`ер.
БелаПАН, Мінск, 16 ліпеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/69/15134
Текущая дата: 23.12.2024