Белорусский портал в Казахстане

Беларусь заўсёды ішла ў авангардзе інтэграцыйных працсаў у СНД



Так лічыць прадстаўнік Парламенцкага сходу Саюзнай дзяржавы.

Беларусь заўсёды ішла ў авангардзе інтэграцыйных працэсаў у СНД, заявіў першы намеснік адказнага сакратара Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Міхаіл Сасонка 29 мая ў ходзе пленарнага пасяджэння міжнароднага медыяфоруму ў Мінску.

"Беларусь заўсёды ішла ў авангардзе інтэграцыйных працэсаў у СНД. Вышэйшай формай інтэграцыі на постсавецкай прасторы з`яўляецца Саюз Беларусі і Расіі", — заявіў Сасонка.

Паводле яго слоў, за 16 гадоў існавання Парламенцкага сходу Саюзнай дзяржавы парламентарыям удалося распрацаваць і рэалізаваць шэраг найважнейшых дакументаў. "Праведзеная праца па збліжэнні заканадаўства Беларусі і Расіі, перш за ўсё ў сацыяльнай сферы, дазволіла забяспечыць роўныя правы грамадзян у аплаце працы, бяспецы, сацабароне, а таксама роўныя правы на атрыманне адукацыі і перамяшчэнне. Наперадзе нас чакаюць важныя лёсавызначальныя рашэнні па працягу інтэграцыі. Думаю, што напрацаваны заканатворчы вопыт стане надзейным фундаментам у будаўніцтве Еўразійскага саюза", — падкрэсліў Сасонка.

БелаПАН, 29 мая 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-0/71/14386
Текущая дата: 23.12.2024