Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў на перагаворах у пашыраным складзе з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.
"Нягледзячы ні на што, Мінск і Масква захоўваюць курс на ўзмацненне інтэграцыі. Мы падтрымліваем адзін аднаго і будзем падтрымліваць па ўсіх напрамках. Прычым нашы праекты выйшлі ўжо за межы зямной паверхні", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
На перагаворах у вузкім складзе кіраўнікі дзяржаў абмяняліся меркаваннямі па найбольш адчувальных тэмах двухбаковага парадку дня, ад якіх залежаць стан эканомікі, стабільнае развіццё дзяржаў.
Закранулі таксама міжнародную сітуацыю, абмеркавалі варыянты рэагавання на рызыкі і пагрозы, што ўзнікаюць па перыметры граніц.
24 траўня 2024, Мінск
БЕЛТА
Закранулі таксама міжнародную сітуацыю, абмеркавалі варыянты рэагавання на рызыкі і пагрозы, што ўзнікаюць па перыметры граніц.
24 траўня 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-1/1/74235
Текущая дата: 22.11.2024