Белорусский портал в Казахстане

Меддапамога, дзіцячыя дапамогі. У Пастаянным камітэце абмеркавалі забеспячэнне роўных правоў грамадзян у СД



Абгэтым паведамілі ў Пастаянным камітэце.

Пасяджэнне сумеснай міжведамаснай рабочай групы па разглядзе пытанняў забеспячэння роўных правоў грамадзян Беларусі і Расіі адбылося ў Пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі беларускіх і расійскіх міністэрстваў замежных спраў, унутраных спраў, працы і сацыяльнай абароны, аховы здароўя, адукацыі, юстыцыі, эканомікі, спорту, а таксама Сакратарыята Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі.

Адкрываючы пасяджэнне, дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў адзначыў, што пры абмеркаванні пытанняў роўных правоў грамадзян Беларусі і Расіі важна прытрымлівацца духу Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы. "Патэнцыял саюзнага дагавора павінен паслядоўна і ў значна большым маштабе быць запатрабаваны на карысць грамадзян нашых краін", - падкрэсліў ён.

Паводле слоў дзяржсакратара, важна вызначыць канкрэтныя рашэнні па збліжэнні заканадаўстваў, па забеспячэнні роўнасці правоў мільёнаў грамадзян краін, аб`яднаных саюзным дагаворам.

"Калі мы з вамі, усе разам - як і прадстаўнікі міністэрстваў Беларусі і Расіі - будзем гаварыць аб стварэнні атмасферы ўзаемадзеяння іншага ўзроўню, глыбіні і маштабу, многія пытанні будуць вырашацца калі не аўтаматычна, то значна хутчэй і больш паспяхова", - сказаў Дзмітрый Мезенцаў.

На пасяджэнні міжведамаснай рабочай групы абмеркаваны пытанні забеспячэння правоў грамадзян Беларусі і Расіі на атрыманне медыцынскай дапамогі, неабходных дазволаў на часовае пражыванне, а таксама забеспячэнне правоў на атрыманне дапамог у сувязі з нараджэннем і выхаваннем дзяцей.

21 кастрычніка 2024, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-1/1/75643
Текущая дата: 23.12.2024