Аляксандр Лукашэнка правёў 10-га верасня сустрэчу з сакратаром Савета бяспекі Расіі Мікалаем Патрушавым.
"Ёсць шэраг пытанняў, якія мы проста павінны абмеркаваць з вамі. Яны вельмі важныя для далейшай нашай работы ў беларуска-расійскіх адносінах, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Думаю, нам з вамі ёсць аб чым пагаварыць, тым больш што нядаўна прэм`еры сустракаліся ў Маскве па распрацоўцы і рэалізацыі дагавора аб Саюзнай дзяржаве. Мы спрабуем выйсці на тое, на што можам на гэтым этапе. Але добра, што мы з Уладзімірам Уладзіміравічам (Пуціным. ) у Піцеры выразна адказалі на ўсе пытанні і паставілі задачы ўрадам, у якім напрамку нам тут трэба рухацца".
Прэзідэнт адзначыў, што ў візіце Мікалая Патрушава ў Мінск няма ніякай надзвычайшчыны. Яго паездка была даўно запланаванай, хоць некаторыя СМІ і займаюцца канспіралогіяй на гэтай ніве.
"Ён (візіт.) будзе вельмі карысны для далейшага руху ў беларуска-расійскіх адносінах. Надзвычайшчыны быць не можа, таму што, нягледзячы на шэраг пытанняў, нават вельмі важных, дай бог, каб іншыя дзяржавы мелі адна з адной такія адносіны, якія маюць сёння Беларусь і Расія, - заявіў ён. - Таму тут ніякай канспіралогіі нават быць не можа".
Сакратар Савета бяспекі Расіі пацвердзіў словы Прэзідэнта: яго візіт у Мінск і сустрэча з кіраўніком беларускай дзяржавы - запланаваныя мерапрыемствы.
"Нічога звышнатуральнага няма. Самае галоўнае, што работа саветаў бяспекі, сапраўды, вядзецца на планавай аснове, эфектыўна, плённа. Я ўпэўнены, што так будзе і далей", - падкрэсліў Мікалай Патрушаў.
Аляксандр Лукашэнка ў час сустрэчы зрабіў Мікалаю Патрушаву памятны падарунак, звязаны з яго службай на тэрыторыі Беларусі ў часы Савецкага Саюза: "Я вырашыў вам падарыць ваша дасье аб вашай службе і рабоце ў Беларусі ў свой час (з адкрытых крыніц вядома, што Мікалай Патрушаў у 1974-1975 гадах з`яўляўся слухачом вышэйшых курсаў КДБ у Мінску. ). Я разумею, што вы цэніце тыя гады. Адрасы, паролі, яўкі - усё тут. Але дзіўна: касякоў ніякіх не заўважана ў тыя гады, таму і сталі вялікім чалавекам. Думаю, вам прыемна будзе ўспомніць тыя гады".
Мікалай Патрушаў сёння ў Мінску прыме ўдзел у міжведамасных расійска-беларускіх кансультацыях па бяспецы. Раней дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі Станіслаў Зась расказаў журналістам, што візіт яго расійскага калегі ў Мінск - планавая паездка, якая "ні ў якім выпадку не ўвязана з нейкімі міжнароднымі падзеямі".
"У нас вынесены для абмеркавання пэўныя пытанні, увогуле яны недзе карэліруюцца (з тым, што абмяркоўвалася ў Варшаве.): і па стане міжнародных механізмаў кантролю над узбраеннямі, і па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі. Нельга гэтыя пытанні вырашаць толькі з адным вектарам. Важна выбудоўваць дыялог менавіта з усімі ўдзельнікамі ў гэтым рэгіёне", - адзначыў Станіслаў Зась.
10 верасня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-1/10/49712
Текущая дата: 23.12.2024