Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве абароны Беларусі.
Сумесная штабная трэніроўка Аб`яднанага камандавання рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл) Беларусі і Расіі праводзіцца з 18 па 22 сакавіка.
Трэніроўка праходзіць пад кіраўніцтвам начальніка Генштаба Узброеных Сіл - першага намесніка міністра абароны Беларусі Алега Белаконева. Яе тэма - планаванне прымянення РГВ(С) у інтарэсах забеспячэння ваеннай бяспекі Саюзнай дзяржавы.
"Да трэніроўкі прыцягваюцца афіцэры Узброеных Сіл Беларусі і Расіі ў складзе Аб`яднанага камандавання рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл). Таксама сярод удзельнікаў аператыўныя групы камандавання ВПС і войскаў ППА, сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл, упраўлення аператыўных камандаванняў, штабоў зон тэрытарыяльнай абароны, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання Беларусі", - праінфармавалі ў Мінабароны.
Мэта трэніроўкі - павысіць зладжанасць органаў ваеннага кіравання і аператыўную сумяшчальнасць асабовага складу Аб`яднанага камандавання ў час планавання прымянення РГВ(С) сумесна з іншымі войскамі і воінскімі фарміраваннямі Беларусі. Трэніроўка з`яўляецца пачатковым этапам падрыхтоўкі да сумеснага аператыўнага вучэння Узброеных Сіл Беларусі і Расіі "Шчыт Саюза - 2019", якое пройдзе ў верасні на тэрыторыі Расіі.
Пасля завяршэння будзе праведзены аналіз атрыманых рэзультатаў і падведзены вынікі, на аснове якіх скарэктуюцца далейшыя мерапрыемствы па падрыхтоўцы да вучэння.
18 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
18 сакавіка 2019, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-1/11/47235
Текущая дата: 24.12.2024