Белорусский портал в Казахстане

Канкрэтная руцінная работа Беларусі і Расіі дасць больш вынікаў, чым публічныя дыскусіі



Аб гэтым заявіў журналістам міністр замежных спраў Уладзімір Макей, які разам з замежным дыпламатычным корпусам наведаў мемарыяльны комплекс "Хатынь" 22-га сакавіка.

Уладзімір Макей адзначыў, што падтрымлівае заяву МЗС Расіі адносна завочнай дыскусіі знешнепалітычнага ведамства Беларусі з паслом Расіі Міхаілам Бабічам. "Мы ўжо гаварылі нашым сябрам і партнёрам аб тым, што трэба займацца не пустой балбатнёй, як гавораць некаторыя фігуранты, а займацца канкрэтнай руціннай работай", - падкрэсліў ён.

Пры гэтым міністр звярнуў увагу, што не трэба выносіць у публічную прастору тыя ці іншыя спрэчныя пытанні. "Кожны раз, калі я прыходжу на работу і ўключаю "Расія 24", бачу бягучым радком: Рассельгаснагляд закрыў чатыры прадпрыемствы або яшчэ нешта там", - растлумачыў ён. На думку Уладзіміра Макея, замест таго, каб апавяшчаць аб гэтым, лепш звязвацца непасрэдна і працаваць над устараненнем тых праблем, якія часам з`яўляюцца ў двухбаковых адносінах.

22 сакавіка 2019, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-1/11/47324
Текущая дата: 24.12.2024