Белорусский портал в Казахстане

Пачаўся рабочы візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Расію



Прэзідэнт Беларусі прыбыў з рабочым візітам у Расійскую Федэрацыю.

Самалёт кіраўніка дзяржавы зрабіў пасадку ў аэрапорце Санкт-Пецярбурга Пулкава.



У Санкт-Пецярбургу Аляксандр Лукашэнка разам з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным 18 ліпеня прыме ўдзел у пленарным пасяджэнні VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Акрамя таго, запланаваны час для двухбаковых перагавораў кіраўнікоў дзяржаў. У цэнтры ўвагі будуць пытанні развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй. Бакі таксама абмяркуюць узаемадзеянне ў рамках Саюзнай дзяржавы.

Сёння прэзідэнты сустракаюцца ў нефармальнай абстаноўцы.

Асноўныя мерапрыемствы форуму рэгіёнаў пачаліся 17 ліпеня. На секцыях будуць разглядацца пытанні фарміравання агульнай адукацыйнай, інфармацыйнай прасторы, культурна-гуманітарныя праекты, супрацоўніцтва рэгіёнаў і іншыя пытанні.

На экспертнай сесіі абмяркуюць стратэгічнае развіццё Саюзнай дзяржавы. Кульмінацыяй форуму стане пленарнае пасяджэнне з удзелам прэзідэнтаў 18 ліпеня.

Яно будзе прысвечана міжрэгіянальным сувязям як аснове фармавання адзінай культурнай і гуманітарнай прасторы дзвюх дзяржаў.

У праграме таксама пашыранае пасяджэнне нацыянальных дзелавых саветаў, у якім прымуць удзел прадстаўнікі бізнесу дзвюх краін. Плануецца, што на форуме будуць падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве паміж рэгіёнамі дзвюх краін, камерцыйныя кантракты, іншыя дакументы аб супрацоўніцтве.

17 ліпеня 2019, Санкт-Пецярбург
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-1/11/48762
Текущая дата: 24.12.2024