Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Расія прадоўжаць прапрацоўку ўвядзення адзінай візы



Беларусь і Расія прадоўжаць прапрацоўку ўвядзення адзінай візы, паведаміў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота па выніках пасяджэння групы высокага ўзроўню Савета Міністраў СД.

Беларусь і Расія прадоўжаць прапрацоўку ўвядзення адзінай візы, паведаміў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота па выніках пасяджэння групы высокага ўзроўню Савета Міністраў СД.

"Ніхто не супраць гэтага, але ёсць пытанне, калі гэта рабіць і на якіх умовах, з улікам якіх фактараў - усё гэта павінна быць цяпер вырашана", - адзначыў Рыгор Рапота. Гэта пытанне ўзнімалася і на пасяджэнні групы высокага ўзроўню Савета Міністраў СД.

"Было шмат размоў па стварэнні адзінай міграцыйнай і адзінай візавай прасторы. Тут яшчэ шмат работы, ёсць шэраг нявырашаных пытанняў, але мы дамовіліся, як будзем працаваць", - растлумачыў дзяржсакратар СД. Кансультацыі будуць прадаўжацца прадстаўнікамі міністэрстваў замежных спраў, унутраных спраў, пагранічных ведамстваў.

"Саму ідэю ніхто не адмаўляе, пытанне - як гэта лепш зрабіць і калі", - рэзюмаваў Рыгор Рапота. Акрамя таго, сёння на пасяджэнні абмяркоўвалася, як Беларусь і Расія могуць дапамагаць адна адной на знешніх рынках.

28 кастрычніка 2016, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-1/14/37450
Текущая дата: 23.11.2024