Белорусский портал в Казахстане

Спецпадраздзяленні ПДВ Расіі і сіл спецыяльных аперацый Беларусі ў кастрычніку правядуць сумесныя тактычныя вучэнні



Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на Мінабароны РФ.

Спецпадраздзяленні паветрана-дэсантных войскаў Расіі і сіл спецыяльных аперацый Беларусі ў кастрычніку плануюць правесці сумесныя тактычныя вучэнні.

Двухбаковыя вучэнні пройдуць на тэрыторыі Беларусі.

"Сумеснае двухбаковае вучэнне плануецца правесці на палігонах, дыслакаваных у Пухавіцкім, Асіповіцкім і Мінскім раёнах Беларусі", — паведамілі ў ваенным ведамстве.

У прэс-службе растлумачылі, што вучэнні будуць праходзіць у адпаведнасці з планам супрацоўніцтва паміж ваеннымі ведамствамі РФ і Беларусі.

БелаПАН
Мінск, 29 мая 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-1/14/39535
Текущая дата: 24.12.2024