Белорусский портал в Казахстане

Саюзная дзяржава доўга будзе прыкладам для іншых інтэграцыйных утварэнняў



Аб гэтым 9 чэрвеня заявіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.

Пасол не выключыў, што ў далейшым запатрабуе актуалізаваць саюзную нарматыўную базу з улікам стварэння ЕАЭС.

"Але ў астатніх напрамках узаемадзеянне нашых народаў у Саюзнай дзяржаве яшчэ доўга будзе прыкладам для ўсіх інтэграцыйных утварэнняў былых рэспублік Савецкага Саюза і не толькі іх. Па многіх пазіцыях Саюзная дзяржава апярэджвае і іншыя міжнародныя інтэграцыйныя фарміраванні", - перакананы Аляксандр Сурыкаў.

Далейшая актывізацыя расійска-беларускага ўзаемадзеяння і паскарэнне ўзаемавыгадных інтэграцыйных працэсаў адпавядае карэнным інтарэсам брацкіх народаў, дадаў дыпламат. Характэрнай асаблівасцю расійска-беларускіх адносін з`яўляецца інтэнсіўны палітычны дыялог.

Пасол таксама нагадаў аб значных дасягненнях у развіцці гандлёва-эканамічных адносін дзвюх краін, міжрэгіянальным узаемадзеянні, супрацоўніцтве ў сферах адукацыі, навукі, культуры і гэтак далей.

БЕЛТА, 9 чэрвеня 2017

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-1/14/39639
Текущая дата: 24.12.2024