Белорусский портал в Казахстане

Падрыхтоўка да сумеснага вучэння "Захад-2017" завершана



Аб гэтым заявіў 7 верасня міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Андрэй Раўкоў.

"Падрыхтоўка да "Захаду-2017" ужо завяршылася. Разгортванне сістэмы кіравання завершыцца 13 верасня, а 14 верасня мы пачнём выкананне задач сумеснага стратэгічнага вучэння", - адзначыў Андрэй Раўкоў.

Ваеннаслужачыя ўжо выведзены ў раёны выканання вучэбна-баявых задач. Выконваецца разгортванне аб`яднанага камандавання рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл).

7 верасня 2017, палігон Ашулук
Святлана Пекар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-1/14/40684
Текущая дата: 24.12.2024