Белорусский портал в Казахстане

Расійскія і беларускія дэсантнікі асвойваюць унікальныя парашутныя сістэмы "Арбалет-2"



Пра гэта паведамляе ўпраўленне прэс-службы і інфармацыі Міністэрства абароны РФ.

Спецыялісты Цэнтра спецыяльнай, фізічнай падрыхтоўкі і выжывання Паветрана-дэсантных войскаў Узброеных сіл Расіі (г. Разань) навучаюць расійскіх і дэсантнікаў і ваеннаслужачых Сіл спецыяльных аперацый (ССА) УС Беларусі эфектыўна выкарыстоўваць парашутныя сістэмы спецыяльнага прызначэння "Арбалет-2". 

Ваеннаслужачыя на фоне тактычнага становішча ажыццяўляюць вучэбна-трэніровачныя скачкі з вышыні больш як 4.000 метраў, затым, зніжаючыся і манеўруючы на парашуце, пераадольваюць па паветры адлегласць больш за 20 кіламетраў і прызямляюцца на рухомы транспартны сродак для выканання наступнай задачы. 

Пад кантролем інструктараў Цэнтра дэсантнікі ажыццяўляюць больш за 250 скачкоў у дзень. Дэсантаванне ажыццяўляецца з верталётаў армейскай авіяцыі Мі-8. 

Парашутная сістэма "Арбалет-2" прымяняецца разведвальнымі і спецыяльнымі падраздзяленнямі ВДВ. Яна прызначаная для дэсантавання з розных вышынь і планавання на вялікія адлегласці груп спецыяльнага прызначэння з камплектам неабходнага ўзбраення і рыштунку. Унікальная форма купала асноўнага і запаснога парашутаў забяспечвае бяспечнае прызямленне парашутыстаў з мінімальным вопытам скачкоў. Канструкцыя падвеснай сістэмы дазваляе размяшчаць на ёй дадатковы рыштунак (груз) масай да 50 кг.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 5 чэрвеня 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-1/17/31302
Текущая дата: 23.12.2024