Пра гэта паведамляецца на сайце холдынгу "Верталёты Расіі".
Падчас Міжнароднага ваенна-тэхнічнага форуму "Армія-2015" у падмаскоўнай Кубінцы 16 чэрвеня холдынг "Верталёты Расіі" Дзяржкарпарацыі "Ростэх" абвясціў пра падпісанне кантракта з Міністэрствам абароны Беларусі на пастаўку ў 2016—2017 гадах дванаццаці ваенна-транспартных верталётаў Мі-8МТВ-5 расійскай вытворчасці.
"Рэспубліка Беларусь з`яўляецца важным партнёрам Расіі ў галіне ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва, — адзначыў генеральны дырэктар холдынгу "Верталёты Расіі" Аляксандр Міхееў. — Верталёты Мі-8МТВ-5 дапамогуць Саюзнай дзяржаве павысіць абараназдольнасць і пашырыць патэнцыял узброеных сіл. Падпісанне такога маштабнага кантракта стала яшчэ адным крокам у справе ўмацавання дружбы і дзелавых адносін паміж дзвюма краінамі".
Кантракт будзе выкананы ў адпаведнасці з дагаворам паміж дзвюма краінамі аб развіцці ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва ад 10 снежня 2009 года, а менавіта: пастаўка верталётаў будзе ажыццяўляцца на тых жа ўмовах і з такімі ж характарыстыкамі, як і для нацыянальных узброеных сіл.
Ваенна-транспартныя верталёты Мі-8МТВ-5 выпускаюцца на Казанскім верталётным заводзе, які ўваходзіць у холдынг. Яны прызначаныя для вырашэння шырокага спектра задач — як баявых, так і транспартных. Верталёты аснашчаныя сучасным комплексам пілатажна-навігацыйнага, радыёсувязнога і мэтавага абсталявання.
За шматгадовую эксплуатацыю верталёты тыпу Мі-8/17 даказалі здольнасць паспяхова спраўляцца з пастаўленымі задачамі ў любых кліматычных умовах і па праве лічацца аднымі з найлепшых у сваім класе.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 16 чэрвеня 2015
Мінск, 16 чэрвеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-1/17/31534
Текущая дата: 23.12.2024