Белорусский портал в Казахстане

У.Сямашка і С.Кірыенка абмеркавалі будаўніцтва БелАЭС



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

Пытанні будаўніцтва Беларускай атамнай станцыі абмеркаваны на праведзенай сёння ў Маскве сустрэчы першага віцэ-прэм`ера Беларусі Уладзіміра Сямашкі з генеральным дырэктарам дзяржаўнай карпарацыі атамнай энергіі "Расатам" Сяргеем Кірыенкам.

"Бакі прадметна абмеркавалі пытанні пашырэння супрацоўніцтва ў галіне развіцця атамнай энергетыкі і будаўніцтва Беларускай атамнай станцыі", - праінфармавалі ў дыппрадстаўніцтве.

28 лістапада 2013, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-1/18/24229
Текущая дата: 23.12.2024