Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка заклапочаны адсутнасцю дынамікі ў пытанні дасягнення роўных правоў грамадзян Беларусі і Расіі



Пра гэта Прэзідэнт Беларусі заявіў 25 снежня на пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы.

Лукашэнка лічыць гэта пытанне адным з прынцыповых для Саюзнай дзяржавы. "Наша задача не толькі ўтрымліваць дасягнуты ўзровень, але і рухацца ў гэтым кірунку далей. Роўныя правы грамадзян павінны таксама стаць руцінай, натуральным элементам нашай агульнай жыццёвай прасторы", — адзначыў беларускі кіраўнік.

Ён выказаў надзею, што на цяперашнім пасяджэнні абавязкова будзе абмеркаваны ход працы па забеспячэнні роўных правоў грамадзян у сацыяльнай сферы, і падкрэсліў, што чакае ад Пастаяннага камітэта і ўрадаў дзвюх краін больш актыўных дзеянняў у гэтым кірунку.

БелаПАН

Мінск, 25 снежня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-1/18/24509
Текущая дата: 23.12.2024