Аб гэтым заявіў міністр абароны РФ Сяргей Шайгу 23 красавіка ў Мінску на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.
"Мы пачынаем разгляд плана па стварэнні тут расійскай авіяцыйнай базы з самалётамі-знішчальнікамі. Спадзяемся, што ў 2015 годзе тут ужо з`явіцца авіяцыйны полк", — цытуе Шайгу дзяржаўнае агенцтва БелТА.
Паводле слоў кіраўніка расійскага ваеннага ведамства, у 2013 годзе мяркуецца стварыць у Беларусі авіяцыйную камендатуру і паставіць першае дзяжурнае звяно баявых знішчальнікаў. "Мы плануем і далей разглядаць пытанні, неабходныя для ўзмацнення абараназдольнасці нашых беларускіх калег і братоў", — сказаў Шайгу.
Ён таксама паведаміў, што ў 2014 годзе ў межах дамоўленасцяў прэзідэнтаў дзвюх краін Расія паставіць у Беларусь чатыры дывізіёны С-300.
Шайгу нагадаў, што Беларусь і Расія рэалізуюць сумесную праграму стварэння рэгіянальнай сістэмы супрацьпаветранай абароны, якая, паводле яго слоў, павінна быць надзейнай і грунтоўнай, абараняць паветраную прастору і межы Саюзнай дзяржавы. Акрамя таго, рэалізуецца вялікая праграма ў сферы ваенна-тэхнічнага супрацоўніцтва.
Падчас сустрэчы таксама абмяркоўвалася падрыхтоўка да беларуска-расійскіх стратэгічных вучэнняў узброеных сіл "Захад-2013".
Як заявіў Лукашэнка, вучэнні не скіраваны супраць Захаду. "Калі мы рыхтуем нашы ўзброеныя сілы, сілы бяспекі да абароны нашых сумесных інтарэсаў, зямлі, то мы павінны праводзіць адпаведныя мерапрыемствы, у тым ліку вучэнні", — сказаў ён.
Лукашэнка не разумее, "чаму Захад так насцярожана рэагуе" на чарговыя беларуска-расійскія вучэнні. "Гэта ж не першыя вучэнні, і яны маюць выключна не абарончы характар, мы проста прыціраемся адзін да аднаго, з`явіліся новыя людзі, мы правяраем сістэму, якая даўно адладжана", — адзначыў беларускі кіраўнік.
Гэтая сістэма, яшчэ раз падкрэсліў Лукашэнка, "ні ў якім разе не скіравана ні супраць палякаў, ні прыбалтаў, ні супраць НАТО". "Але, вядома, яны павінны разумець, што калі яны паспрабуюць неяк нядобра паглядзець у наш бок, мы будзем гэтак жа рэагаваць", — дадаў ён.
БелаПАН
Мінск, 23 красавіка 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-1/19/20777
Текущая дата: 23.12.2024