Белорусский портал в Казахстане

Беларусь акажа гуманітарную дапамогу Амурскай вобласці Расіі



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Па даручэнню кіраўніка дзяржавы ўрад Беларусі прыняў рашэнне аказаць гуманітарную дапамогу Амурскай вобласці Расіі, якая пацярпела ад паводкі.

У бліжэйшы час у пацярпелы рэгіён будуць перададзены прадукты харчавання і рэчы першай неабходнасці. Пытанне дастаўкі гуманітарнага грузу прапрацоўваецца Міністэрствам па надзвычайных сітуацыях Беларусі.

Паводка пачалася ў Расіі ў канцы ліпеня, у зоне бедства апынуліся каля 34 тыс. чалавек. У Амурскай вобласці падтоплена каля 100 населеных пунктаў, эвакуіраваны больш за 16 тыс. чалавек. Акрамя Амурскай вобласці, на Далёкім Усходзе пацярпелі Хабараўскі край і Яўрэйская аўтаномная вобласць. Акрамя далёкаўсходніх рэгіёнаў, паводка закранула Башкірыю, Магаданскую і Чалябінскую вобласці.

30 жніўня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-1/19/23055
Текущая дата: 23.12.2024