Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, "кіруючыся прынцыпамі гуманнасці", указамі ад 30 мая памілаваў двух беларускіх кантрабандыстаў — Сяргея Лагуна і Аляксандра Чачурава (абодва 1985 года нараджэння).
10 верасня 2007 года Цвярскі раённы суд Масквы прыгаварыў Чачурава і Лагуна да 14 гадоў калоніі строгага рэжыму, прызнаўшы іх вінаватымі ў кантрабандзе псіхатропных рэчываў (частка 2 артыкула 188 КК РФ) і іх незаконным збыце (частка 3 артыкула 228.1 КК РФ).
Грамадзяне Беларусі прывезлі ў Расію тысячу таблетак ад кашлю "Тусал" польскай вытворчасці, дазволеных да продажу ў Беларусі і забароненых у Расіі, бо ўтрымліваюць псіхатропнае рэчыва дэкстраметарфан. Расіянін, які замовіў беларусам прэпарат праз інтэрнэт і назваўся аптэкарам, аказаўся супрацоўнікам службы па наркакантролі. 7 сакавіка 2007 года Чачураў і Лагун былі затрыманы супрацоўнікамі ўпраўлення Федэральнай службы па кантролі за незаконным абаротам наркотыкаў Цэнтральнай акругі Масквы.
29 кастрычніка таго ж года Маскоўскі гарадскі суд знізіў пакаранне асуджаным да дзевяці гадоў пазбаўлення волі.
Інфармацыя аб памілаванні беларускіх грамадзян з`явілася на сайце Крамля 1 чэрвеня, пасля візіту Пуціна ў Мінск.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 1 чэрвеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-1/21/14411
Текущая дата: 23.12.2024