Белорусский портал в Казахстане

У Мінску 4 чэрвеня падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Саветам Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі



Подпісы пад дакументамі паставілі кіраўнікі верхніх палат парламентаў Анатоль Рубінаў і Валянціна Мацвіенка.

Як адзначыла Мацвіенка, новае пагадненне адлюстроўвае новыя рэаліі беларуска-расійскіх адносінаў, якія "выйшлі на якасна новы этап развіцця". "Расія і Беларусь — стратэгічныя партнёры не толькі ў рамках Саюзнай дзяржавы, але і іншых інтэграцыйных аб`яднанняў на постсавецкай прасторы", — сказала Мацвіенка.

БелаПАН, 4 чэрвеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-1/21/14462
Текущая дата: 23.12.2024