Дэлегацыі дзвюх краін узначальваюць міністры ўнутраных спраў Ігар Шуневіч і Уладзімір Калакольцаў.
Як паведаміла ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС Беларусі, першым на парадак дня вынесена пытанне развіцця сумесных інфармацыйна-тэлекамунікацыйных тэхналогій.
Увесь масіў цэнтралізаваных аператыўна-даведкавых, крыміналістычных і вышуковых улікаў, а таксама статыстычнай і архіўнай інфармацыі канцэнтруецца ў міждзяржаўным інфармацыйным банку. Яго фарміраванне і выкарыстанне ажыццяўляцца органамі ўнутраных спраў і паліцыяй краін СНД. Усяго ў гэтай базе даных знаходзіцца прыблізна 72 мільёны ўліковых дакументаў.
Адным з найбольш запатрабаваных з`яўляецца ўлік асоб, аб`яўленых у міждзяржаўны вышук (у ім змешчана звыш 1 млн. 648 тыс. аб`ектаў). Дзякуючы выкарыстанню названага масіву інфармацыі ў 2011 годзе і першым квартале 2012 года на тэрыторыі дзяржаў, якія не з`яўляюцца ініцыятарамі вышуку, затрымана 3.540 злачынцаў, устаноўлена месцазнаходжанне 779 асоб, зніклых без вестак.
У I квартале 2012 года ажыццёўлены пераход на ўзаемадзеянне МУС дзвюх краін у адзіным фармаце абмену данымі ў межах уліку асоб, якіх адшукваюць. Гэта дазволіла аператыўна абменьвацца інфармацыяй і адмовіцца ад выкарыстання папяровых носьбітаў.
З 2008 года паміж экспертна-крыміналістычнымі падраздзяленнямі МУС РФ і Дзяржаўным экспертна-крыміналістычным цэнтрам МУС Беларусі ажыццяўляецца сістэматычны абмен крыміналістычна важнай інфармацыяй. Так, паводле запытаў беларускага боку праверка па дактыласкапічных уліках МУС РФ устанавіла супадзенні слядоў пальцаў рук, выяўленых па фактах двух забойстваў, учыненых у 1996 годзе ў Гродне і ў 2001 годзе ў Бабруйску.
Для забеспячэння аператыўнага ўзаемадзеяння сумежных РАУС па каналах радыёсувязі з 1999 года ажыццяўляецца ўзаемны абмен звесткамі аб пазыўных і рабочых частотах стацыянарных радыёстанцый узаемадзейных тэрытарыяльных АУС. Праведзена таксама праца па арганізацыі сістэмы радыёсувязі падраздзяленняў МУС дзвюх краін уздоўж аўтамабільнай і чыгуначнай магістраляў Масква — Мінск — Брэст. Стварэнне сучасных лічбавых сістэм радыёсувязі дазволіць забяспечваць закрытую высакахуткасную лічбавую радыёсувязь з адначасовай падтрымкай парка аналагавых радыёстанцый, ажыццяўляць індывідуальныя выклікі лічбавых і аналагавых абанентаў, выклік абанентаў іншых радыёсетак, выхад на абанентаў гарадской АТС.
Асноўнымі кірункамі далейшага развіцця інфармацыйнага ўзаемадзеяння органаў унутраных спраў Саюзнай дзяржавы лічыцца ўніфікацыя праграмна-тэхнічных рашэнняў, фарматаў абмену і захоўвання інфармацыі, удасканальванне сістэм арганізацыі інфармацыйнай бяспекі.
Другім пытаннем, вынесеным для абмеркавання ўдзельнікамі пасяджэння, з`яўляецца супрацоўніцтва ў процідзеянні экстрэмізму. Узаемадзеянне МУС Беларусі і Расіі ў гэтым кірунку ажыццяўляецца як у межах Саюзнай дзяржавы, так і ў фармаце ААН, Інтэрпола, СНД, АДКБ, Мытнага саюза, ЕўрАзЭс і інш.
На тэрыторыі Беларусі ў 2011 годзе зарэгістравана адно крымінальнае дзеянне, кваліфікаванае як акт тэрарызму, у выніку якога загінулі 15 чалавек. Сёлета распачаты дзве крымінальныя справы па фактах учынення актаў тэрарызму.
У МУС адзначаюць, што ўсё большую актуальнасць для Беларусі апошнім часам набывае праблема распаўсюджвання сярод пэўных слаёў насельніцтва ідэй радыкальнага ісламізму і рэлігійнага экстрэмізму. Гэта пацвярджаецца, у прыватнасці, дзеяннямі прыхільніка вахабізму, які зрабіў у маі гэтага года спробу ўчыніць тэракт у будынку раённага аддзела ўнутраных спраў. Ёсць факты навучання новаперавернутых мусульман з ліку грамадзян Беларусі і Расіі ў тэалагічных адукацыйных установах краін Блізкага і Сярэдняга Усходу, дзе яны трапляюць пад уплыў радыкальных фундаменталістаў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 28 чэрвеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-1/21/14875
Текущая дата: 23.11.2024