У аснове цяперашняга міжнароднага крызісу ў сферы бяспекі ляжаць дзеянні Злучаных Штатаў і Паўночнаатлантычнага альянсу.
Беларусь і Расія выступаюць за станаўленне справядлівага дэмакратычнага светаўладкавання, гаворыцца ў сумеснай заяве міністраў замежных спраў дзвюх краін Сяргея Алейніка і Сяргея Лаўрова.
На думку кіраўнікоў МЗС, у аснове такога светаўладкавання павінна быць раўнапраўнае партнёрства і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва як на ўзроўні краін, так і міждзяржаўных аб’яднанняў.
"Нашы краіны імкнуцца да зацвярджэння прынцыпу непадзельнасці бяспекі ў роўнай меры для ўсіх дзяржаў і асуджаюць любыя яго парушэнні", - напісана ў тэксце заявы.
Афіцыйныя Мінск і Масква лічаць, што ўмацаванне бяспекі асобных дзяржаў і іх блокаў не можа быць дасягнута ва ўрон і за кошт іншых.
"Для спынення цяперашняга крызісу ў галіне бяспекі патрабуецца, каб ЗША і НАТА перагледзелі свой дэструктыўны курс на нагнятанне напружанасці, зрабілі крокі па дээскалацыі і праявілі гатоўнасць улічваць карэнныя інтарэсы Беларусі і Расіі", - падкрэсліваецца ў заяве.
Таму неабходна праявіць палітычную волю, каб выпрацаваць узаемапрымальныя параметры для суіснавання, у аснове якіх будуць шматпалярнасць, раўнапраўе, непадзельнасць бяспекі, што звядзе да мінімуму верагоднасць канфліктаў.
"Мы выступаем за стварэнне агульнай прасторы еўразійскай бяспекі на аснове суверэннай роўнасці дзяржаў, павагі разнастайнасці і раўнацэннасці мадэлей нацыянальнага развіцця і форм дзяржаўнага ладу", - адзначана ў заяве.
У Беларусі і Расіі ўпэўнены, што стварэнне такой прасторы забяспечыць стабільнае і свабоднае развіццё, а таксама дабрабыт і працвітанне народаў, захаванне іх ідэнтычнасці.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-1/3/69455
Текущая дата: 23.12.2024