Аб гэтым заявіў дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Беларусі Аляксандр Вальфовіч.
У Мінску ў рамках правядзення штогадовых кансультацый апаратаў саветаў бяспекі Беларусі і Расіі 7 чэрвеня праходзіць сустрэча Аляксандра Вальфовіча з сакратаром Савета бяспекі Расіі Мікалаем Патрушавым.
"Мы з вамі літаральна нядаўна сустракаліся ў Маскве, але абстаноўка сёння дынамічна развіваецца. Гібрыдная вайна, развязаная супраць Саюзнай дзяржавы, імкліва набірае абароты. Выклікі і пагрозы ў адносінах да інтарэсаў і бяспекі нашых краін патрабуюць неадкладных крокаў і хуткага прыняцця рашэнняў", - звярнуўся да расійскага калегі Аляксандр Вальфовіч.
Дзяржсакратар Савета бяспекі Беларусі адзначыў, што Беларусь і Расія рэагуюць на гэтыя выклікі, а таксама дасягаюць кансэнсусу ў сферы забеспячэння бяспекі. "Упэўнены, што сённяшняя кансультацыя, тыя пытанні, якія мы з вамі абмяркуем, будуць садзейнічаць далейшаму ўмацаванню бяспекі Беларусі, Расіі і ў цэлым Саюзнай дзяржавы", - рэзюмаваў Аляксандр Вальфовіч.
7 чэрвеня 2023, Мінск
БЕЛТА
7 чэрвеня 2023, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-1/3/69622
Текущая дата: 23.12.2024