Белорусский портал в Казахстане

Беларусь і Расія абмеркавалі супрацоўніцтва ў процідзеянні кіберзлачыннасці



Аб гэтым паведамілі ў Следчым камітэце.

У Следчым камітэце прайшла сустрэча кіраўніцтва галоўнага ўпраўлення лічбавага развіцця папярэдняга следства цэнтральнага апарату СК з прадстаўніком Федэральнай службы па фінансавым маніторынгу Расіі. 

На сустрэчы абмяркоўваліся пытанні міжнароднага супрацоўніцтва ў процідзеянні кіберзлачыннасці, фінансаванню экстрэмізму і тэрарызму, а таксама злачынствам, якія ўчыняюцца з выкарыстаннем лічбавых актываў. Следчыя падзяліліся вопытам выкарыстання аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм пры аналізе даных аб учыненні злачынстваў з выкарыстаннем крыптавалют. Яны таксама расказалі аб следчай практыцы накладання арышту на лічбавую валюту.

Прадстаўнік Федэральнай службы па фінансавым маніторынгу расказаў аб магчымасцях і вопыце выкарыстання сэрвісу "Празрысты блокчэйн", распрацаванага Расфінманіторынгам для аналізу транзакцый з крыптавалютай.

Удзельнікі сустрэчы таксама намесцілі перспектывы далейшага супрацоўніцтва паміж ведамствамі ў процідзеянні злачыннасці.

15 чэрвеня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-1/3/69728
Текущая дата: 23.12.2024