Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей і яго расійскі калега Сяргей Лаўроў пасля перагавораў у Мінску падпісалі сумесную заяву з выпадку 30-й гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж краінамі
Таксама кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў разам з міністрам сувязі і інфарматызацыі Канстанцінам Шульганам прынялі ўдзел у гашэнні паштовага канверта ў гонар 30-годдзя дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Расіяй. На канверце паказаны будынкі пасольстваў Беларусі і Расіі.
У сумеснай заяве адзначаецца, што за мінулы час Беларусь і Расія ўмацавалі свае адносіны саюзніцтва і стратэгічнага партнёрства, заснаваныя на прынцыпах Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы, падпісанага 8 снежня 1999 года, а новыя інтэграцыйныя дамоўленасці нацэлены на збліжэнне макраэканамічнай і гарманізацыю грашова-крэдытнай палітыкі, фарміраванне адзінай транспартнай прасторы, пабудову аб`яднаных рынкаў электрычнай энергіі, газу, нафты і нафтапрадуктаў, правядзенне адзінай прамысловай, аграрнай, падатковай, гандлёвай і мытна-тарыфнай палітыкі.
"Дасягненні саюзнага будаўніцтва могуць служыць арыенцірам для іншых краін у рэгіянальных інтэграцыйных працэсах", - гаворыцца ў дакуменце.
Міністры таксама падкрэслілі паспяховасць Еўразійскага эканамічнага саюза. Яны заявілі, што залогам паспяховасці далейшага яго развіцця з`яўляецца сумесная планамерная і добрасумленная работа па рэалізацыі палажэнняў Стратэгічных напрамкаў развіцця еўразійскай эканамічнай інтэграцыі да 2025 года, а таксама аб`яднанне намаганняў і патэнцыялаў эканомік для процідзеяння неправамернаму санкцыйнаму націску трэціх краін.
Бакі разлічваюць, што ў канчатковым выніку ЕАЭС павялічыць сваю вагу ў сусветнай гандлёва-эканамічнай сістэме і стане адным з найбольш значных цэнтраў развіцця сучаснага свету.
Таксама ў заяве канстатаваны паспяховае супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў АДКБ. "Набыты першы станоўчы вопыт міратворчасці ў ходзе крызісных падзей у Казахстане ў студзені 2022 года, калі АДКБ прадэманстравала здольнасць дзейнічаць аператыўна, рашуча і ў рамках прававога поля. Важна забяспечыць далейшае развіццё патэнцыялу АДКБ па падтрыманні бяспекі і стабільнасці, у тым ліку ў плане нарошчвання дзяржавамі-членамі намаганняў па сумесным процідзеянні спробам знешняга дэструктыўнага ўмяшання ў зону адказнасці арганізацыі", - падкрэсліваецца ў дакуменце.
30 чэрвеня 2022, Мінск
БЕЛТА
30 чэрвеня 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-1/4/65565
Текущая дата: 23.11.2024