Новы дакумент плануюць разгледзець на найбліжэйшым пасяджэнні Вышэйшага дзяржсавета Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі.
Пытанні аб агульнай сімволіцы, адмене роўмінгу і канцэпцыю інфармацыйнай бяспекі разгледзяць на Вышэйшым дзяржсавеце (ВДС) Саюзнай дзяржавы, паведаміў дзяржсакратар інтэграцыйнага аб’яднання Дзмітрый Мезенцаў.
"…Мы прапануем і просім зацвердзіць Канцэпцыю інфармацыйнай бяспекі як пэўны адказ на змены таго становішча ў рэгіёне Усходняй Еўропы", - цытуе Мезенцава агенцтва БелТА.
Сярод тэм пасяджэння ВДС таксама будуць саюзныя праграмы, вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, адмена роўмінгу, паведаміў Мезенцаў па выніках сустрэчы з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.
Пытанне адмены роўмінгу ў Беларусі і Расіі ўзнімаецца не першы раз. Бакам удалося пакуль што дабіцца толькі ўзаемнага зніжэння роўмінгавых тарыфаў. Прынцыповае рашэнне аб тым, што ў будучым трэба адмовіцца ад роўмінгу, краіны прынялі яшчэ ў 2017 годзе. Тэрміны рэалізацыі гэтага рашэння на практыцы некалькі разоў мяняліся.
У канцы 2022 года беларускі пасол у Расіі Дзмітрый Крутой растлумачыў, чаму зацягваецца вырашэнне гэтай праблемы. Паводле яго слоў, асноўная складанасць у тым, што павінны дамовіцца паміж сабой усе прыватныя аператары дзвюх краін.
Тэма канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі з`явілася пазней. Вясной 2022 года яе абмяркоўвалі на беларуска-расійскіх кансультацыях. Дэталі дакумента не раскрываліся.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-1/4/67848
Текущая дата: 23.12.2024