Белорусский портал в Казахстане

Стартавала сумеснае лётна-тактычнае вучэнне авіяцыйных падраздзяленняў УС Беларусі і Расіі



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.

Сумеснае лётна-тактычнае вучэнне авіяцыйных падраздзяленняў узброеных сіл Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, якія ўваходзяць у склад авіяцыйнага кампанента рэгіянальнай групоўкі войскаў (сіл), стартавала 16-га студзеня.

Вучэнні нацэлены на павышэнне аператыўнай сумяшчальнасці пры выкананні вучэбна-баявых задач. У планах - адпрацоўка шырокага спектра пытанняў, уключаючы вядзенне паветранай разведкі, сумесны патруль паветранай прасторы ўздоўж Дзяржаўнай граніцы, авіяцыйная падтрымка груповак войскаў, высадка тактычнага паветранага дэсанта, а таксама дастаўка грузаў і эвакуацыя параненых.

Расійскі бок прадстаўляе воінскае фармаванне паветрана-касмічных сіл.

Будуць задзейнічаны ўсе аэрадромы і палігоны ВПС і войскаў ППА УС Беларусі.

Як паведамлялася, сумеснае лётна-тактычнае вучэнне з авіяцыйнымі падраздзяленнямі ўзброеных сіл Беларусі і Расіі, якія ўваходзяць у склад авіяцыйнага кампанента РГВ(С), пройдзе з 16 студзеня па 1 лютага.

16 студзеня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-1/4/68003
Текущая дата: 23.12.2024