Белорусский портал в Казахстане

Міністэрства абароны паведаміла аб рашэнні наконт нарошчвання дзяжурных сіл ППА і сумеснага патрулявання з ПКС Расіі



Аб гэтым расказалі ў прэс-службе ведамства.

"У сувязі з частымі выпадкамі палётаў розных відаў авіяцыі паблізу Дзяржаўнай граніцы Беларусі і ў інтарэсах прадухілення парушэння Дзяржаўнай граніцы ў паветранай прасторы прынята рашэнне аб нарошчванні складу дзяжурных сіл па ППА і сумесным патруляванні Дзяржаўнай граніцы ў паветранай прасторы авіяцыяй ВПС і войскаў ППА Узброеных Сіл Беларусі і ПКС Расійскай Федэрацыі", - расказалі ў Мінабароны.

25 лістапада выкананы палёт змешанай тактычнай групы для патрулявання паветранай прасторы ўздоўж граніцы Беларусі ў складзе шматфункцыянальных знішчальнікаў Су-30СМ Беларусі і Расіі.

26 лістапада 2021, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-1/5/61854
Текущая дата: 02.06.2024