«Лідары Расіі і Беларусі знаходзяцца ў абсалютна ўнікальных адносінах і разумеюць сутнасць таго, што адбываецца ў нашых краінах і сутнасць таго, што адбываецца вакол нас, як ніхто іншы», — распавёў прэс-сакратар расійскага лідара ў інтэрв’ю «Беларусь 1».
«Я ўпэўнены, што за тое, што зараз адбываецца ва Украіне, у Аляксандра Рыгоравіча сэрца баліць не менш, чым у Уладзіміра Уладзіміравіча. Гэта, сапраўды, так. І адзін аднаго яны разумеюць. І тыя рознагалоссі, якія ў нас могуць быць, яны таксама разумеюць», — адзначыў Пяскоў.
Пры гэтым лідары, па словах Пяскова, могуць казаць «не зусім бесстароннія рэчы адзін аднаму» і вельмі жорстка адстойваюць інтарэсы сваіх краін.
Звязда, 2 красавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/17-1/5/64402
Текущая дата: 23.12.2024